Пад Кобрынам жанчына-пешаход загінула ад трайнога наезду

Источник материала:  
25.08.2018 14:55 — Разное
Пад Кобрынам жанчына-пешаход загінула ад трайнога наезду
Фота ДАІ з месца здарэння

У Кобрынскім раёне жанчына-пешаход загінула пасля таго, як на яе тройчы наехалі легкавымі машынамі. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, здарылася гэта познім вечарам 24 жніўня на 46-м км трасы М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі.

Жанчына пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы, калі на яе наехаў  Chrysler, за рулём якога быў 46-гадовы брэстаўчанін. Затым пацярпелая трапіла пад колы Peugeot і Kia. Ад атрыманых пашкоджанняў 63-гадовая жанчына загінула на месцы.

Вядома, што на ёй не было флікераў. Па факце здарэння вядзецца праверка.

←В праздничном настроении: Островец отмечает 550-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика