У Мінску ў тэхнічным кар’еры патануў падлетак
25.08.2018 10:48
—
Разное

Фота: МНС
У Мінску ў тэхнічным кар’еры на вуліцы Гарэцкага патануў 15-гадовы падлетак. Як паведамляе прэс-служба МНС, інцыдэнт здарыўся 24 жніўня ўдзень – відавочца патэлефанаваў на экстраную лінію і паведаміў, што 5 хвілінаў таму пад вадой знікла дзіця.
Выратавальнікі знайшлі хлопца праз паўгадзіны пасля выкліку – ён быў на глыбіні 2 метры ў 7 метрах ад берага і не падаваў прыкметаў жыцця.
Прычыны здарэння высвятляюцца. Купанне ў тэхнічным вадаёме было забароненае. Вядома, што хлопец прыехаў у Мінск з Бешанковічаў пагасцяваць.