Гаспадара пітона, які ўцёк у Мінску, аштрафавалі на 490 рублёў
24.08.2018 17:15
—
Разное
Фота: МНС
Уладальніка пітона, якога злавілі на тэрыторыі дзіцячага садка ў Мінску, аштрафавалі на 490 рублёў (20 базавых велічыняў). Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Штраф яму выпісалі за парушэнні ўмоваў утрымання і за тое, што экзатычная змяя не была зарэгістраваная паводле дзейснага заканадаўства.
Як паведамлялася раней, чатырохметровага пітона злавілі 15 жніўня на тэрыторыі дзіцячага садка па вуліцы Убарэвіча. 16 жніўня аб'явіўся гаспадар змяі. Ён паведаміў, што пітон уцёк з кватэры праз адчыненае акно.