Сесія і пасяджэнне Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта
24.08.2018
—
Разное
24 жніўня адбылася чарговая сісія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі разгледжаны некалькі пытанняў, у тым ліку аб стане спраў з занятасцю насельніцтва. З інфармацыяй выступіла начальнік мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. Яна раскаазала аб рабоце, якая праводзіцца з беспрацоўнымі, а іх на ўліку намнога менш, чым вакантных працоўных месцаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Потым прадстаўнікі дэпутацкага корпуса прынялі ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім была заслухана інфармацыя аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 7 месяцаў гэтага года. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак, дзе дрэнна ладзяцца справы, прыйшлося даваць тлумачэнні, ім быў вызначаны тэрмін для паляпшэння спраў.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтныя рашэнні.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.