Затрыманы аматар лічбаў "136" і "163", які хуліганіў у Брэсце
24.08.2018 13:41
—
Разное

Здымак з архіву.
У Брэсце затрыманы аматар лічбаў "136" і "163". Ён пашкодзіў аптэку, гандлёвы павільён, вокны кватэр на першых паверхах і лакафарбавае пакрыццё на 13 аўтамабілях, якія былі прыпаркаваныя на розных вуліцах. Паўсюль пісаў згаданыя лічбы. Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня", зламысніка затрымалі. Яму 20 гадоў, беспрацоўны. Паведамляецца, што ён усё зрабіў "з хуліганскіх меркаванняў".
Распачатая крымінальная справа. Падлічаны страты, яны склалі 980 рублёў.