Песня адкрыцця
Песню адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў журы вызначыць пасля грамадскага абмеркавання. Такое рашэнне прынята па выніках другога тура конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску.
У Белдзяржфілармоніі прайшоў другі тур конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Першае пасяджэнне журы, у складзе якога вядомыя беларускія выканаўцы, кампазітары, прадстаўнікі фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года», Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Мінспорту, Мінкультуры, Белтэлерадыёкампаніі, адбылося ў чэрвені. Тады ў ходзе праслухоўвання былі вызначаны пяць кампазіцый, якія максімальна адпавядаюць тэматыцы мерапрыемства, вызначаюцца высокім мастацкім узроўнем, сучаснасцю гучання і падачы музычнага матэрыялу: «Winners», «Champion», «Brightyear, brightyou», «Хто, калі не мы», «Thisland».
БелТА