КСУП «АграГлiнка». Сціпласцю і працавітасцю

Источник материала:  
24.08.2018 — Разное

КСУП «АграГлiнка». Сціпласцю і працавітасцю

Убрана – 682 га

Намалочана –  1780 тон

Ураджайнасць –  26,1 ц/га

Сціпласцю і працавітасцю …вылучаюцца нашы  наступныя героі нумара, прысвечанага Дажынкам.

КСУП “АграГлінка” ганарыцца экіпажам, які складаецца с вопытнага механізатара з 30-гадовым стажам Алега Ігнатавіча Палхоўскага і Аляксея Максімавіча Арсяновіча, які працуе на прадпрыемстве толькі шэсць гадоў, але ні ў чым не саступае старэйшаму напарніку.  Разам яны – працоўная сіла на вынік, а не ўдзел.

Алег Палхоўскі — шматдзетны бацька. З жонкай гадуюць пяцярых дзяцей. Так што пытанне пра хобі адпадае аўтаматычна: вольны час – дому і сям’і.

А 25-гадовы Аляксей стаў бацькам тры гады таму, разам з жонкай гадуюць дачушку. Па адукацыі ён механік – знаходка для тэхнікі, якая на ўборцы нярэдка выходзіць са строю. Вольны час, калі выпадае, прысвячае рыбалцы.

Разам на камбайне КЗС-10 убіралі ўраджай другі сезон. Справіліся на выдатна. Таму лагічна трапілі на старонкі газеты.

Дарэчы, пейзаж для фота мы выбралі невыпадкова: міні-замак з’явіўся на ўездзе ў Глінку за дзень да візіту карэспандэнта і ўпрыгожыў трасу на райцэнтр. Праехаць міма такой натуры і не заўважыць – грэх.

…Плакат са словамі: “Са святам, хлебаробы!” – сціплае віншаванне і крок да свята Дажынак, якому папярэднічала цяжкая праца. У тым ліку і ўзорных камбайнераў з “АграГлінкі”. Так трымаць!

Лілія ГУШЧА

Фота аўтара

←Встреча Лукашенко с Путиным. Знал бы прикуп, пировал бы в Сочи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика