У Мінску з заплечніка ў іспанца выцягнулі 50 тысяч еўра (відэа)
23.08.2018 16:33
—
Разное

Фота: pixabay.com
У Мінску з заплечніка ў іспанца выцягнулі 50 тысяч еўра. Здарылася гэта 16 жніўня. Замежнік пераходзіў па пешаходным пераходзе праспект Машэрава. У гэты момант мужчына, які ішоў ззаду, і скраў грошы, пасля чаго сышоў. Праз некалькі хвілін грамадзянін Іспаніі заўважыў, што пачак еўра знік і звярнуўся да праваахоўнікаў.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, асобу зламысніка ўдалося высветліць, ім аказаўся 34-гадовы жыхар сталіцы, якія раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы. Мужчыну затрымалі. Ён паспеў патраціць 200 еўра, астатнія грошы былі ў схованцы. Мінчуку выставілі абвінавачанне па артыкуле "крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры".