16-гадовы матацыкліст-бяспраўнік збіў пад Івацэвічамі пенсіянерку-раварыстку
23.08.2018 11:09
—
Разное

Фота: gaibrest.by
Увечары 22 жніўня, каля 20-й гадзіны, у вёсцы Краі Івацэвіцкага раёна адбылося ДТЗ, у якім пацярпела пенсіянерка, паведамляе gaibrest.by.
Па вуліцы Савецкай у вёсцы на матацыкле "ММВЗ-125" ехаў 16-гадовы школьнік, які не мае правоў кіроўцы. Ён збіў 63-гадовую раварыстку з вёскі Гутка Івацэвіцкага раёна: жанчына ехала ў спадарожным напрамку і павярнула налева.
У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмя і была шпіталізаваная ў Івацэвіцкую раённую лякарню.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.