Летняя пара
«МАРА», ЯКАЯ ЗБЫЛАСЯ
З 1 па 21 жніўня ў нашай школе дзейнічаў лагер працы і адпачынку «Мара». Ён аб’яднаў 10 старшакласнікаў, якія гатовы былі папрацаваць і разам адпачыць перад новым навучальным годам.
Працоўную дзейнасць вучняў арганізаваў ААТ «Вішнявецкі-агра». Старшакласнікі займаліся праполкай агароднінных культур. Кожную суботу атрад выходзіў на ўборку тэрыторыі вакол помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, тэрыторыі царквы Нараджэння Іаана Прадцечы. Пастаянным клопатам удзельнікаў лагера быў і догляд тэрыторыі роднай школы.
Настаўнікі паклапаціліся арганізаваць для ўдзельнікаў лагера такую выхаваўчую праграму, каб яны маглі адпачыць, раскрыць свае таленты, пабыць з сябрамі, парадавацца лету, прыемным зносінам паміж сабою і настаўнікамі.
Кожны дзень прабывання ў лагеры быў абазначаны пэўнай тэмай, напрыклад: дзень экалогіі, творчасці, роднай зямлі, свайго радаводу і т. п. З вучнямі плённа і з радасцю працавалі начальнік лагера Т. М. Сасноўская, выхавацелі І. М. Саракавік, Я. М. Ліпай, А. А. Супрун.
Работа лагера завершана. З новымі сіламі, з добрым настроем вучні пачнуць новы навучальны год.
Леаніда НАРАНОВІЧ,настаўніца Вішнявецкай СШ
ВЫДАТНЫ АДПАЧЫНАК НА СОНЕЧНЫМ УЛОННІ
За перыяд летніх канікулаў у аздараўленчым лагеры «Нёман» упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама аздаравіліся 55 дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі і выхоўваюцца ў замяшчаючых сем’ях.
Аб гэтым паклапацілася служба аховы дзяцінства адзначанага ўпраўлення. Адпачынак для дзяцей гэтай катэгорыі арганізаваны з фінансавай падтрымкай з раённага бюджэту.
Некаторыя апякунскія і прыёмныя сем’і сплававалі адпачынак на моры, і разам з імі аздараўляліся дзеці з сіроцкім статусам, якія жывуць і выхоўваюцца у іх доме.
Двое дзяцей з апякунскай і прыёмнай сем’яў знаходзяцца на адпачынку ў Германіі са спонсарскай падтрымкай Беларускага дзіцячага фонду.
Пр