Юбілейны Дзень беларускага пісьменства

Источник материала:  
23.08.2018 — Разное

Юбілейны Дзень беларускага пісьменства

Больш за 80 мерапрыемстваў запланавана ў праграме XXV Дня беларускага пісьменства, паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Іванаўскага райвыканкама Галіна Клімовіч.

 

Свята пройдзе 1–2 верасня ў Іванаве больш як на двух дзясятках пляцовак. «У праграму ўключаны мерапрыемствы, прапанаваныя як рэспубліканскімі міністэрствамі і ведамствамі, так і мясцовымі органамі ўлады (Брэсцкім абласным, Іванаўскім раённым выканкамамі). Акрамя таго, для дэлегацый і гасцей запланаваны розныя экскурсіі з наведваннем музеяў, аглядам выдатных мясцін раёна», – адзначыла Галіна Клімовіч.


Першы дзень практычна поўнасцю будзе прысвечаны літаратуры. Праграма другога дня пачнецца з адкрыцця памятнага знака, прысвечанага юбілейнаму Дню беларускага пісьменства. Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы ў гарадскім парку, у час якой пройдзе ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Там жа эстафету свята ўрачыста перададуць Слоніму, дзе пройдзе XXVI Дзень пісьменства.

 

Па матэрыялах БелТА, рэспубліканскага друку
і сайта Гродзенскага аблвыканкама.

←В Витебске микроавтобус сбил на перекрестке пешехода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика