Хто сёлета стане чэмпіёнам раёна па футболе: “Лясгас” ці “ПМС”? Адказ на гэтае пытанне стане вядомы сёння, пасля заключных гульняў чэмпіянату.
Дзве апошнія сустрэчы пройдуць у Ганцавічах на стадыёне ДЮСШ. У 14 гадзін паміж сабой згуляюць ганцавіцкі “Лясгас” і “Арбіта” з Азярэчча. А адразу пасля гэтага матча, прыблізна ў 16 гадзін 15 мінут, мацнейшага будуць выяўляць каманды “ПМС” (Ганцавічы) і “Інтэграл” (Малькавічы).
Пасля заканчэння абедзвюх сустрэч, на стадыёне адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў, прызёраў і лепшых футбалістаў чэмпіянату.
Запрашаем усіх прыхільнікаў футбола сёння на стадыён паназіраць за цікавымі матчамі і падтрымаць каманды!
Уласн. інф.
(Visited 1 times, 1 visits today)