У чацвер па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +29
22.08.2018 14:39
—
Разное

Фота: pixabay.com
23 жніўня ў Беларусі чакаецца малавоблачнае, без ападкаў надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Вецер прагназуецца слабы.
Уначы і зранку слупок тэрмометра пакажа 6-12 градусаў цяпла, у асобных раёнах будзе да +4...+5 градусаў. Удзень ён падымецца да 20-26 са знакам "плюс". Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе краіны — ад 27 да 29 вышэй за нуль.