Іванава чакае гасцей
22.08.2018 11:17
—
Разное
>
Зацверджана эмблема Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 2 верасня ў Іванаве. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў свята значыцца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў з Жыватворчым Агнём з Гроба Гасподняга”, якая пройдзе па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны. Напярэдадні свята адбудзецца міжнародны “круглы стол” з удзелам замежных літаратараў. У другі дзень верасня пройдзе цырымонія ўручэння “Нацыянальнай літаратурнай прэміі”.