Уначы на МКАД загінуў мужчына, які пералазіў праз падзяляльную агароджу
22.08.2018 10:18
—
Разное

Фота: ДАІ Мінска
На Мінскай кальцавой аўтадарозе сёння ўначы ў ДТЗ загінуў чалавек, перадае tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Смяротны інцыдэнт здарыўся каля 00.10. Паведамляецца, што 32-гадовы кіроўца "Хонды" ехаў па МКАД у чацвёртай паласе. Каля развязкі з Партызанскім праспектам ён збіў 38-гадовага мужчыну, які пералазіў праз падзяляльную агароджу паміж знешнім і ўнутраным кальцом.
Ад атрыманых траўмаў пешахо памёр на месцы ДТЗ.