Лідчук адкрыў агонь з пісталета ў цэнтры горада
22.08.2018 11:33
—
Разное

Фота: uvd.grodno.by
Крымінальную справу за хуліганства пачалі на 34-гадовага лідчука, які адкрыў страляніну ў цэнтры горада. Здарэнне адбылося на мінулым тыдні, піша uvd.grodno.by.
Уначы нецвярозы лідчук ішоў па вуліцы Савецкай. Пры сабе ён меў пнеўматычны пісталет. Каля дома 31 у мужчыны ўзнік канфлікт з двума іншымі мінакамі. Каб надаць важкасці сваім аргументам, мужчына дастаў пнеўматычны пісталет і пачаў страляць у тратуарную плітку.
На шчасце, пацярпелых пры інцыдэнце не было.
Міліцыянты затрымалі мужчыну. На яго пачалі крымінальную справу.