Вадзіцель! Уключы святло фар!
22.08.2018
—
Разное
Ужо з 25 жніўня да 5 верасня, у нашым раёне, як і ў цэлым па рэспубліцы, будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага: дзеці”. Правядзенне гэтай акцыі ініцыянавана Міністэрствам унутраных спраў Беларусі, а асноўная мэта – зрабіць усё магчымае, каб пачатак навучальнага сезона прайшоў спакойна і бяспечна.
Так, вадзіцелі ў гэты перыяд абавязаны рухацца з уключаным святлом фар або дзённых хадавых агнёў, каб максімальна прыцягнуць увагу да свайго транспартнага сродку. У адпаведнасці з п. 18.22 КаАП Рэспублікі Беларусь адміністрацыйная адказнасць за дадзенае парушэнне прадугледжвае штраф у памеры 0,5 базавых велічынь. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нашага раёна ў гэтыя дні будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, тым болей, у бягучым годзе павялічылася колькасць дзяцей, хто пацярпеў у выніку ДТЗ.
Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.