Пад Лунінцам аўтамабіліст збіў на дарозе аднавяскоўца і ўцёк
![Пад Лунінцам аўтамабіліст збіў на дарозе аднавяскоўца і ўцёк](http://www.21.by/pub/news/2018/08/1534862208274571.png)
Фота: pixabay.com
ДТЗ з трагічным вынікам адбылося каля аграгарадка Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна, паведамляе gaibrest.by.
Цела 60-гадовага мужчыны знайшлі а 7-й гадзіне раніцы 19 жніўня на ўзбочыне дарогі. У мужчыны не было бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці.
Судова-медыцынская экспертыза дыягнаставала ў яго пераломы рэбраў і костак таза, якія ўтварыліся ў выніку ДТЗ.
Карціну падзеяў аднавілі супрацоўнікі міліцыі. Каля гадзіны ночы па дарозе ехаў непрацуючы мясцовы 27-гадовы жыхар на "Аўдзі 80". На неасветленым участку дарогі ён збіў аднавяскоўца. Кіроўца ўцёк з месца аварыі, а збіты мужчына памёр ад траўмаў на месцы здарэння.
На кіроўца пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яго затрымалі.