У Магілёве жанчына загінула пры мыцці бялізны
21.08.2018 14:15
—
Разное

"Спецыфічныя рухі пры мыцці — галава ўверх-уніз — могуць выклікаць галавакружэнне і страту свядомасці".
У Магілёве 46-гадовая жанчына загінула пры мыцці бялізны. Трагічнае здарэнне адбылося 15 жніўня. Як інфармуе сайт osvod.www.by, жанчыну знайшлі каля ваннай, галава была ў вадзе.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах Мікалай Маісееў у каментары "СБ. Беларусь сегодня" кажа, што "спецыфічныя рухі пры мыцці — галава ўверх-уніз — могуць выклікаць галавакружэнне і страту свядомасці". У выніку чалавек захлынаецца ў вадзе і яе шмат для гэтага не трэба. "Як следства перакрываюцца дыхальныя шляхі, пачынаюцца спазмы, гэта і прыводзіць да смяротнага зыходу", — адзначыў Маісееў. Паводле яго слоў, такія трагічныя выпадкі, як здарыўся ў Магілёве, вельмі рэдкія.