Самабытнасць
Работа Стаўбцоўскага цэнтра народных рамёстваў, што ў вёсцы Яблынаўка, фальклорна-этнаграфічныя пастаноўкі, выставы прадметаў народнага рамяства, вясковага побыту, безумоўна, прыцягваюць увагу не толькі наведвальнікаў, але і сродкаў масавай інфармацыі.
Частыя госці тут – аператары, рэжысёры, пастаноўшчыкі праграм Беларускага тэлебачання, ахвочыя расказаць аб мясцовых народных майстрах, самабытнасці стаўбцоўскага прынямоння, спеваках, гуртах, якія адрадзілі некаторыя местачковыя традыцыі і святы. З прафесіянальным захапленнем запісваюць тут гукааператары раней забытыя, амаль згубленыя, а цяпер старанна, карпатліва адроджаныя тутэйшыя народныя песні і абрады.
Гэты народна-творчы рух пры цэнтры цешыць погляды і саміх яблынаўцаў, якія не супраць паназіраць за такім ходам падзей.
Васіль ЗЯНЬКО