У кузаўным цэху МАЗа адбыўся пажар (фота)
20.08.2018 19:02
—
Разное

Фота з твітар-акаўнту МНС
20 жніўня на тэрыторыі Мінскага аўтазавода адбыўся пажар, перадае інфармагенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на сталічнае гарадское ўпраўленне МНС.
Па словах ратавальнікаў, на даху кузаўнога цэха затлелі драўляныя латы і ўцяпляльнік на вентыляцыйнай шахце. Супрацоўнікі МНС аператыўна пагасілі ўзгаранне.
Пацярпелых пры здарэнні няма.