У бліжэйшыя дні ў Беларусь прыйдзе антыцыклон з поўначы

Источник материала:  
20.08.2018 15:22 — Разное
У бліжэйшыя дні ў Беларусь прыйдзе антыцыклон з поўначы
Фота: pixabay.com

У аўторак, 21 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, перадае Белгідрамет. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны да парывістага. 

Уначы і зранку тэмпература паветра будзе +13...+19 градусаў, удзень чакаецца ад +20 па паўночным захадзе да +26 па паўднёвым усходзе.

22 жніўня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, сфармаваны ў паўночных шыротах. Будзе пПераважна без ападкаў. Уначы вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, днём няўстойлівы слабы. 

Спёка спадзе. Уначы будзе 6-13 вышэй за нуль, удзень чакаецца ад +17 па паўночным усходзе да +24 па паўднёвым захадзе.

←Жуткая смерть: под Минском рабочего зажало крышкой мусоровоза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика