Міліцыя злавіла мінчука, які падпальваў дзверы ў кватэрах
Фота: sudexpert.gov.by
На мінулым тыдні мінскія міліцыянты атрымалі тры паведамленні пра падпаленыя ўваходныя дзверы ў кватэры ў раёне чыгуначнай станцыі Калядзічы. Падчас аператыўна-вышуковых яны змаглі затрымаць зламысніка. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, гэта непрацуючы 29-гадовы мінчук.
Мужчына распавёў, што пасля застолля з сябрамі вяртаўся дадому. У раёне чыгуначнай станцыі Калядзічы ён зайшоў у пад'езд аднаго з дамоў і запалкамі падпаліў дыванок каля ўваходных дзвярэй на першым паверсе. Суседзі, якія адчулі пах гару ў пад'ездзе, пабудзілі гаспадыню кватэры, але зламыснік здолеў уцячы. Таксама ў гэтым жа пад'ездзе ён падпаліў два сядлы ў дзіцячых ровараў, а потым паспрабаваў падпаліць дзверы ў кватэры свайго сябра і сваіх суседзяў. Ад дзеяннях хлопца пацярпелі трое ўваходных дзвярэй, два ровары і два дыванкі.
Маладога чалавека затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.