Кукуруза не всегда сладкая…
Актуальна
Засеяныя “царыцай палёў” участкі ў жніўні набываюць асаблівую прывабнасць не толькі для корманарыхтоўшчыкаў, чыя задача забяспечыць належны запас сіласу на зімовы стойлавы перыяд, але і для грамадзян, якія “забываюць”, што гэта сельскагаспадарчая культура — не іх уласнасць. І добра, калі справа абыходзіцца некалькімі скрадзенымі пачаткамі, а не мяхом з мэтай арганізацыі “бізнесу”.
Як расказаў карэспандэнтам “раёнкі” намеснік начальніка Асіповіцкага РАУС Андрэй Бабіч, участковымі інспектарамі міліцыі, оперупаўнаважанымі, супрацоўнікамі ДАІ, а таксама іншымі службамі РАУС праводзіцца штодзённая работа па недапушчэнні фактаў крадзяжу дзяржаўнай маёмасці, у прыватнасці, і кукурузы з палёў сельгаспрадпрыемстваў. Зараз гэтаму напрамку надзяляецца павышаная ўвага. Так, напрыклад, толькі ў жніўні супрацоўнікамі міліцыі выяўлена 5 фактаў дробных крадзяжоў, з якіх два — кукурузы.
Суразмоўца таксама нагадаў, што за крадзеж кукурузы з калгаснага поля можна атрымаць не толькі штраф, але нават і пазбавіцца волі. Залежыць гэта ад аб’ёмаў скрадзенага. За дробны крадзеж, калі яго памер не перавышае 10 базавых велічынь, выкрадальнік будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 10.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. У гэтым выпадку яму пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт. Калі ж чалавек трапляецца на крадзяжы паўторна на працягу года з моманту накладання адміністрацыйнага спагнання, то штраф складзе ад 30 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.
Дык ці настолькі калгасная кукуруза салодкая, каб так рызыкаваць?