У Верцялішках хлопчыка ратавалі з жалезнай кветкі (фота, відэа)
20.08.2018 13:57
—
Разное

Фота: http://grodno.mchs.gov.by
У Верцялішках (Гродзенскі раён) увечары 17 жніўня хлопчыка ратавалі з жалезнай кветкі. Падчас гульні 10-гадовае дзіця не змагло самастойна вызваліцца з дэкаратыўнай канструкцыі, якая яго моцна трымала на ўзроўні пояса. Спалоханы дзядуля хлопчыка патэлефанаваў ратавальнікам. Яны вызвалілі "закладніка" з дапамогай гідраўлічнага інструмента. Медычная дапамога дзіцяці не спатрэбілася, інфармуе прэс-служба МНС.