26 жніўня ў Петрыкаве пройдуць спаборніцтвы па летняй рыбалцы
20.08.2018
—
Разное
26 жніўня ў Петрыкаве адбудуцца раённыя спаборніцтвы па спартыўнай рыбалцы ў праграме ХIV круглагоднай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў.
У камандным і асабістым заліках пераможцы і прызёры будуць вызначацца па найбольшай вазе вылаўленай рыбы. У асабістым заліку ўзнагароджанне адбудзецца па намінацыях «Самы буйны экземпляр» і «Большая колькасць галоў».
Пачатак спаборніцтваў у 6 гадзін на прыпяцкай затоцы «Бычок».
Наталля Дворак,
раённы ФСК “Ураджай”.
Фота з інтэрнэту.