Навучальны патруль

Источник материала:  
20.08.2018 — Разное

Спякота не адступае, а значыць, і аматараў акунуцца ў ваду не змяншаецца. Самы час накіравацца на пляж і “на выдатна” правесці час. Толькі ж нельга забывацца пра меры бяспекі.
Каб нагадаць і папярэдзіць аматараў адпачынку пра магчымую небяспеку, удзельнікі летняга патруля адправіліся ў рэйд уздоўж Прыпяці ў Петрыкаве.

На гэты раз наведалі як дазволеныя месцы для купання, так і забароненыя. Пагутарылі з аматарамі плавання, звярнулі іх увагу на тое, што нельга купацца ў нецвярозым стане, ныраць у незнаёмых месцах і заплываць далёка ад берага.
У ходзе рэйду былі дэманціраваны самаробныя трампліны, адноўлены стэнды ў месцах адпачынку.

Навучальны патруль
Навучальны патруль Навучальны патруль

Інга ГІЛЕНКА.

←В Гродно девушка отказала парню в знакомстве. За это горе-ухажер ее ударил и облил водой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика