У Гродне падчас ДТЗ з акна машыны выкінула 9-гадовага хлопчыка

Источник материала:  
19.08.2018 15:25 — Разное
У Гродне падчас ДТЗ з акна машыны выкінула 9-гадовага хлопчыка
Фота: newgrodno.by

У Гродне падчас ДТЗ з акна машыны выкінула 9-гадовага хлопчыка. Як перадае newgrodno.by, аварыя адбылася ў суботу ў першай палове дня на скрыжаванні вуліц Горкага і Камунальнай. Там сутыкнуліся Toyota Corolla і Citroen C3 —  у другім аўтамабілі было двое дзяцей. Хлопчык не быў прышпілены і яго ад удару выкінула на асфальт. Ён атрымаў траўму нагі і парэзы. Дзяўчынка ў машыне была прышпіленая і не пацярпела, але яе адвезлі ў лякарню на агляд да медыкаў.

У “Таёце” быў толькі кіроўца, які не пацярпеў, бо спрацавалі падушкі бяспекі.

←Террорист-смертник взорвался внутри медресе в афганском Джалалабаде - СМИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика