Падзеі і здарэнні

Источник материала:  
19.08.2018 — Разное

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне сем шлюбаў. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Надзея Аляшкевіч, Марыя Юховіч, Вольга Барэль, Эльдар Каспяровіч, Хрысціна Столп, Леанід Андронаў, Раман Паўлаў і Уладзімір Далідовіч.

Зямны шлях закончыўся для дзевяці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі два вогненныя здарэнні, якія адбыліся 7 жніўня. А 16-й гадзіне на падвор’і жыхара Мясёнкаўшчыны загарэлася летняя кухня. Агнём пашкоджаны сцены і дах. Прычынай загарання з’явілася парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання – гаспадары гатавалі на пліце ежу і пакінулі працэс без нагляду. У гэты ж дзень, прыкладна праз паўтары гадзіны, паступіў выклік у Варнавугал, дзе ўспыхнула сцірта саломы, якая належала ААТ “Каганец”. З-за дзіцячага свавольства згарэла 118 тон пажніўных рэшткаў. Матэрыял перададзены ў РАУС.

Міліцыяй зарэгістравана 151 паведамленне аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана пяць крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазроныя. Каля магазіна па вул. Першамайскай у Рубяжэвічах нецвярозы грамадзянін з хуліганскім намерам разбіў задняе шкло прыпаркаванай легкавой аўтамашыны “Мазда-626”. У гэтым жа населеным пункце п’яны злодзей наўмысна ўчыніў крадзеж грошай і спіртнога з дома гаспадара па вул. Гайдука.

Суд аштрафаваў грамадзяніна за незаконную (забароненым спосабам) лоўлю рыбы ў Нёмане на 490 рублёў. За крадзеж дарожнага веласіпеда злодзей атрымаў месяц арышту. Новасвяржанін аштрафаваны на 98 рублёў за лжывае паведамленне.

ДАІ выявіла 108 парушальнікаў дарожнага руху. Сярод затрыманых – пяцёра нецвярозых вадзіцеляў, дзевяць чалавек, якія не мелі вадзіцельскіх пасведчанняў, васямнаццаць недысцыплінаваных пешаходаў і веласіпедыстаў, двое з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Зафіксавана пяць дарожна-транспартных здарэнняў без пацярпелых.

З 16 па 20 жніўся дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца аперацыя “Хуткасць”.

“Хуткая” выязджала да хворых 219 разоў, у т. л. адзінаццаць выездаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Надзея БАТАЛКА

←Активным быть не запретишь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика