Рабочая поездка Президент Беларуси в Гомельскую область

Источник материала:  
18.08.2018 — Разное
>

Рабочая поездка Президент Беларуси в Гомельскую область Прэзідэнт Беларусі 10 жніўня зрабіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць. Наведаў Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу, а таксама ААТ "Гомсельмаш", дзе азнаёміўся са станам і перспектывамі развіцця прадпрыемства, работай канструктарскага бюро па стварэнні новых узораў высокапрадукцыйнай збожжа- і кормаўборачнай тэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка даручаў прадэманстраваць сучасны высокапрадукцыйны камбайн, які не ўступае лепшым сусветным узорам — суперкамбайн. У 2018 годзе распрацавана канструктарская дакументацыя мадэлі КЗС-2124, якая ўлічвае новыя тэндэнцыі ў развіцці камбайнабудавання.


Да ўборачнага сезона выраблена тры ўзоры камбайна новай мадэлі. Яны арыентаваны на перадавыя гаспадаркі, дзе вырошчваюць збожжа ўраджайнасцю звыш 60-70 ц/га. Па прадукцыйнасці і якасці ўборкі новы камбайн не ўступае лепшаму замежнаму аналагу — Lехіоn 770 фірмы Сlaas, але цана яго ў два з паловай разы ніжэйшая.


Аляксандр Лукашэнка даручыў запусціць у краіне маштабную праграму па аднаўленні і мадэрнізацыі тэхнікі, якая адслужыла свой тэрмін. У першую чаргу беларускіх прамысловых грандаў: МАЗ, МТЗ і "Гомсельмаш". Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што прывядзенне ў парадак паралельна з мадэрнізацыяй старой тэхнікі магло б стаць паўнацэнным дадатковым напрамкам работы ААТ "Гомсельмаш", якая была б запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і ў сумежных краінах — Расіі, Украіне. Выгадна і самім сельгасарганізацыям, якія маглі б вярнуць у абарот старую невыкарыстоўваемую тэхніку за трэць або палову кошту новай. Аказалася, "Гомсельмаш" працуе ўжо ў гэтым напрамку, аднак пакуль толькі ў рамках Гомельскага рэгіёна.

— "Нам трэба гэту праграму закруціць у маштабах усёй краіны", — сказаў Прэзідэнт.

Навінка на газаматорным паліве
Кіраўніку дзяржавы прадставілі камбайн-навінку "Палессе GS1218". Тэхніка крыху даражэйшая ў параўнанні з традыцыйнымі аналагамі, але працуе на газаматорным паліве. Таму можна значна эканоміць на ім. У сярэднім гэта каля палавіны затрат. Распрацоўшчыкі лічаць, што камбайн можа быць шырока запатрабаваны на расійскім рынку. Акрамя таго, ён больш экалагічны.


Аляксандр Лукашэнка даручыў да наступнай уборачнай кампаніі вырабіць некалькі такіх камбайнаў, каб апрабаваць іх у адной з гаспадарак. Прэзідэнт мае намер асабіста паглядзець на вынікі эксперымента. Ён адзначыў, што выкарыстанне газу ў якасці паліва магло б стаць добрай альтэрнатывай з эканамічнага пункту гледжання.

Нядобрасумленная канкурэнцыя
Аляксандр Лукашэнка папракае Расію ў нядобрасумленнай канкурэнцыі і невыкананні абавязацельстваў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
Прэзідэнт адзначыў, што будуць прыкладацца намаганні для стварэння аднолькавых канкурэнтных умоў.


Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў існуючых умовах прадпрыемству ўдасца не проста выстаяць, але і перасягнуць сваіх канкурэнтаў. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці паляпшэння якасці прадукцыі, павышэння яе надзейнасці, на распрацоўцы навінак, якія будуць запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, пошуку новых рынкаў збыту і крыніц забеспячэння ўстойлівай работы.

"Гомсельмаш" — на больш высокі ўзровень развіцця
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены ў магчымасці падняць ААТ "Гомсельмаш" на больш высокі ўзровень развіцця. Аб гэтым ён заявіў у час размовы з работнікамі прадпрыемства.


Абмяркоўвалі стан спраў і перспектывы развіцця прадпрыемства. Прэзідэнту прадэманстравалі мадэльны рад выпускаемай тэхнікі, які за апошняе дзесяцігоддзе значна пашырыўся, а таксама навінкі і доследныя ўзоры.
Адзначана, што імпартазамяшчальны эфект за кошт вытворчасці ў Беларусі ўласных камбайнаў у 2010-2017 гадах склаў больш за 2,2 мільярды долараў.

Фота з інтэрнэта.
Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

←Первое обещание Румаса на посту премьера. В одной картинке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика