У Жодзіна п’яны кіроўца VW з 4,2 праміле ўрэзаўся ў грузавік, загінула дзяўчына

Источник материала:  
18.08.2018 14:57 — Разное
У Жодзіна п’яны кіроўца VW з 4,2 праміле ўрэзаўся ў грузавік, загінула дзяўчына
Фота: Слава Мацкевіч, vk.com

У Жодзіна сёння раніцай, прыкладна ў 8.15 адбылося страшнае ДТЗ. Як паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”, 26-гадовы кіроўца легкавіка Volkswagen ехаў па трасе Р53 Слабада —  Навасады і каля скрыжавання дарогі з вуліцай 50 гадоў Кастрычніка сутыкнуўся са спадарожным грузавіком.

Ад удару легкавік выкінула на сустрэчную, дзе ён урэзаўся ў Renault. 18-гадовая пасажырка VW загінула на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Медыцынскае абследаванне кіроўцы паказала, што ён быў у стане вельмі моцнага ап’янення —  4,2 праміле.

Раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу за язду ў п’яным стане, якая пацягнула за сабой смерць чалавека.  

 

 

←Экономист: Лукашенко все время ищет чудо-оружие, которое никак не выстрелит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика