Пяты дзень Тыдня культуры “Падарожжа ў краіну дзяцінства” прайшоў на Воранаўшчыне (Фота)
17.08.2018
—
Разное
Распачаўся ён з урачыстага адкрыцця дзіцячага гульнёвага пакою “Мир чудес”. Татралізаванае прадстаўленне, вясёлыя клоўны, гульні, прызы і салодкі стол зрабілі гэтую падзяю для юных воранаўцаў запамінальнай. Яшчэ доўга не сціхаў дзіцячы гоман у Воранаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, менавіта там размесціўся цуда-пакой.
Далей дзяцей і падлеткаў чакала танцавальна-гульнёвая праграма “Провожаем лето” і фестываль фарбаў “Холі”, якія адбыліся ў гарадскім парку. Вось так На завяршэнні пяты дзень Нядзелі культуры быў размаляваны каляровымі краскамі.