Гатоўнасць школ і дашкольных устаноў да новага навучальнага года праверылі на Смаргоншчыны

Источник материала:  
17.08.2018 — Разное
Гатоўнасць да новага навучальнага года і адпаведнасць школ і дашкольных устаноў патрабаванням санітарных, супрацьпажарных правілаў, арганізацыю абмежаванага доступу на тэрыторыю навучальных і выхаваўчых устаноў старонніх асоб правярала спецыяльнага камісія начале з начальнікам упраўлення адукацыі райвыканкама Ігарам Шчасным. У склад камісіі былі ўключаны спецыялісты ўпраўлення адукацыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення капітальнага будаўніцтва, прадстаўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і ДПС дзяржаўтаінспекцыі.

Гатоўнасць школ і дашкольных устаноў да новага навучальнага года праверылі на Смаргоншчыны

Гатоўнасць школ і дашкольных устаноў да новага навучальнага года праверылі на Смаргоншчыны

Шэф-повар СШ №2 Валянціна СМОЛЬСКАЯ і кладаўшчык Марыя КУРАЛІК абмяркоўваюць новы асартымент для абноўленага школьнага буфета.


Па словах загадчыка сектара арганізацыйнай і кадравай работы ўпраўлення адукацыі райвыканкама Казіміра Цярэшкі, падрыхтоўка да новага навучальнага года пачынаецца з новага каляндарнага года, калі за бюджэтныя сродкі праводзяцца сантэхнічныя і электратэхнічныя работы. Нават добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый побач з навучальнымі і дашкольнымі ўстановамі распачынаецца з ранняй вясны, а на працягу лета толькі падтрымліваецца і акультурваецца кожны ўчастак. Падчас летніх вакацый ёсць магчымасць з прыцягненнем пазабюджэтных ды спонсарскіх сродкаў зрабіць касметычны рамонт памяшканняў, набыць новую мэблю, абсталяванне.

Гатоўнасць школ і дашкольных устаноў да новага навучальнага года праверылі на Смаргоншчыны

Адрамантаваны клас чакае вучняў.


Сёлета добра папрацавалі кіраўнікі і педагагічныя калектывы ўсіх устаноў горада і раёна. Акты прыёмкі падпісаны. Вельмі пастараліся над абнаўленнем і наданнем свежага выгляду кабінетаў у сярэдняй школе №2. Тут адрамантаваны кабінеты фізікі, геаграфіі і пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, дзе ўстаноўлена новыя мэбля, парты, часткова заменена падлога. Для школьнага буфета закуплены халадзільная вітрына, шафа для прадуктаў, новыя сталы, а лаўкі падарылі школе бацькі сёлетніх выпускнікоў.

Гатоўнасць школ і дашкольных устаноў да новага навучальнага года праверылі на Смаргоншчыны

Настаўнік-дэфектолаг Людміла ЦЯРЭШКА задаволена дызайнам свайго кабінета.


Новым дызайнам сустрэне сваіх выхаванцаў шостая школа, дзе карэнным чынам перабудавана фае, раздзявалкі, праведзена замена вокнаў. У сацыяльна-педагагічным цэнтры праведзены бягучы рамонт памяшканняў і блока харчавання.

Пастараліся над азеляненнем і добраўпарадкаваннем у гімназіі, СШ №7, каля сельскіх школ у Войстаме, Сыраватках, Залессі, Сіньках, а таксама каля Сольскага дзіцячага сада. Цікавыя дызайнеркія кампазіцыі стварылі работнікі ясляў-сада №6.

Патрабаванні да бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі і выхавання з кожным годам узмацняюцца, таму да кожнага факта адхілення ад нарматываў камісія ствілася вельмі патрабавальна. Разам з тым і самі кіраўнікі адказна падыходзяць да выканання патрабаванняў бяспекі.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

←Лукашенко рассматривает кандидатуры на вакантные места в правительстве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика