Лепшы ў каменцазнаўстве

Источник материала:  
17.08.2018 10:00 — Разное
>

Менавіта такое пачэснае званне мы прысвойваем сёння Васілію Мартынюку з Рэчыцы.

Пісьмо Васілія Андрэевіча, да­сланае ў газету, было адзіным рукапісным, а ў ім утрымліваліся абсалютна правільныя адказы на пытанні віктарыны “Каменец знаёмы і незнаёмы” (за выключэннем аднаго). Прычым, наш даўні чытач не проста расставіў “А”, “Б” ды “В” па месцах, а даў змястоўныя звесткі па кожным з 14-і пунктаў. Ухвальна, ці не так?

На тыдні, што завяршаецца, Ва­сілій Андрэевіч завітаў у рэдакцыю, дзе з рук галоўнага рэдактара раёнкі Віктара Дулевіча атрымаў каштоўныя і прыемныя падарункі.

Васілій Мартынюк – даўні сябар “Навін Камянеччыны” (яшчэ з той пары, калі газета называлася “Ленінцам”). Убачыў на старонках цікавую апытанку і вырашыў: паспрабую! Атрымалася больш чым удала. Самымі лёгкі­мі для каменцазнаўцы сталі пытанні аб плошчы горада і яго вышыні над узроўнем мора, а цяжкім падалося 13-е (забабоны тут ні пры чым!), што тычылася назваў вуліц.

Пра сябе наш сарамлівы пераможца расказаў так: у свой час ён працаваў у мясцовым калгасе “Рассвет”, пакуль той не перас­таў існаваць, потым – 7 гадоў на “Белтэлекаме” ў Каменцы.
Яшчэ раз віншуем Васілія Андрэевіча! І з нецярпеннем чакаем у рэдакцыі Юлію Данілюк з Высокага, Марыну Нігірыш, Дар’ю Букач, Анастасію Карпыза, Ірыну Івахненка, Ілону Раковіч…

Настасся НАРЭЙКА.
mirra.mz@mail.ru
Фота Міколы ШУМА.

←Формула разумнага лета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика