На прадпрыемстве ў Ваўкавыску электрагазазваршчык страціў тры пальцы рукі
Фота: http://sudexpert.gov.by
На прадпрыемстве ў Ваўкавыску электрагазазваршчык страціў тры пальцы правай рукі. Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося яшчэ 25 чэрвеня, з таго часу праводзілася праверка, прызначалася судова-медыцынская экспертыза.
Вядома, што 44-гадовы мужчына працаваў на станку, ён выгінаў арматуру. Акрамя траўматычнай ампутацыі пальцаў, у пацярпелага адкрыты пералом левай рукі. Высветлілася, што на працягу васьмі гадоў ён выконваў працы, якія не мусіў рабіць паводле сваіх абавязкаў. У якасці падазраванага па справе праходзіць 53-гадовы начальнік участка завода жалезабетонных вырабаў — ён адказваў за забеспячэнне правілаў аховы працы. Расследаванне працягваецца.