Воблачнае з праясненнямі надвор’е абяцаюць спецыялісты на тэрыторыі Нясвіжскага раёна. На выхадных магчымыя ападкі, навальніцы. Разам з гэтым, тэмпература паветра чакаецца летняя, вецер у гэтыя дні будзе неістотны.
Сёння, 16 жніўня, метэаролагі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, ад +22 да +24 °С, ноччу — +14…+16 °С.
17 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі, раніцай магчымы туман, бачнасць на дарогах 500 — 800 м. Будзьце ўважлівыя. Дзённая тэмпература — 24… 26 градусаў цяпла, а ноччу да 18 са знакам “+”.
У суботу, 18 жніўня, пахмурнае надвор’е на працягу дня з даж-джамі, магчымы і навальніцы. Паветра прагрэецца да +25 °С, ноччу чакаецца +16…+18 °С.
Нядзеля, 19 жніўня, па паведамленнях сіноптыкаў, будзе больш цёплай: да +26 °С удзень і тыя ж 18 вышэй за нуль — ноччу. Захаваецца воблачнасць, магчымыя ападкі.
Пачатак тыдня сустрэне таксама летняй тэмпературай: чакаецца да 25 градусаў цяпла ўдзень і да +17 °С — у начныя часы. На працягу дня — пахмурнасць з праясненнямі і невялікія дажджы.
“НН”.