Аб рамонце жылля
Тлумачэнні наконт рамонту жыллёвага фонду дае дырэктар Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Д. Я. МУРЫН.
Капітальны рамонт – жыллёва-камунальная паслуга па аднаўленні асноўных фізіка-тэхнічных, эстэтычных і спажывецкіх якасцяў жылога дома, іх канструкцыйных элементаў, інжынерных сістэм, страчаных у працэсе эксплуатацыі. Адлічэнні грамадзян на капітальны рамонт акумулююцца на субрахунку Стаўбцоўскага райвыканкама і выкарыстоўваюцца строга па прызначэнні ў адпаведнасці з перспектыўнымі праграмамі і зацверджанымі бягучымі графікамі правядзення капітальнага рамонту жыллёвага фонду.
Парадак планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду вызначаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 324 ад 21.04.2016.
Неабходнасць правядзення капітальнага рамонту жылых дамоў і ўключэння іх у перспектыўныя праграмы і бягучыя графікі вызначаецца на падставе:
– тэхнічнага стану жылога дома ў цэлым, а таксама яго канструкцыйных сістэм паводле праведзенага ў адпаведнасці з заканадаўствам абследавання;
– тэрміну службы жылога дома;
– архітэктурна-планіровачных якасцяў жылога дома і ўзроўню яго добраўпарадкавання;
– генеральнага плана забудовы (вуліц, кварталаў і г. д.), дзе размешчаны жылы дом;
– правілаў і нормаў тэхнічнай эксплуатацыі жылых дамоў у адпаведнасці з тэхнічна нарматыўнымі прававымі актамі.
Перспектыўныя праграмы і бягучыя графікі капітальнага рамонту распрацоўваюцца раённым выканаўчым камітэтам на падставе прапаноў эксплуатуючай арганізацыі і з улікам наяўных фінансавых сродкаў (сродкі насельніцтва складаюць 30%, бюджэтныя сродкі – каля 70%).
На падставе абследавання жылых дамоў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў вызначаецца неабходны састаў работ па капітальным рамонце.
PS. Нагадваем, што Рашэнне Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта «Об утверждении перечней очередности выполнения работ» з дадаткам, дзе прыводзяцца канкрэтныя адрасы дамоў жыллёвага фонду УП «Стаўбцоўскае АКС», у якіх прадугледжаны рамонт, было надрукавана ў нумары газеты «Прамень» за 10.02.2018 і змешчана на сайце газеты «Прамень» у рубрыцы «Рашэнні».