З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

Источник материала:  
15.08.2018 18:05 — Разное

«Узгаранне камбайна», «Неплацельшчыкі аліментаў», «Браканьер у Малькавічах», «Атручванне бытавой хіміяй», «Аварыя са смяротным зыходам», «СВЯТЛАФОР ДАІ»…

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ

Фото: http://www.gants-region.info

Узгаранне камбайна

6 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне дыспетчара Ганцавіцкага РАУС аб тым, што ў вёсцы Ганцавічы загарэўся камбайн «Палессе». Праверку праводзіць Ганцавіцкі РАНС.

Неплацельшчыкі аліментаў

Па матэрыяле РАУС узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 174 КК РБ па заяве жыхаркі Лунінца А. 1973 года нараджэння.

Непрацуючы жыхар таго ж райцэнтра згодна з пастановай аб загадзе суда ад 21 жніўня 2009 года абавязаны выплачваць аліменты на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей. Але мужчына на працягу многіх месяцаў свой абавязак не выконваў і дапусціў запазычанасць – 2464 рублі 82 капейкі.

У гэты ж день узбуджана крымінальная справа па заяве жыхаркі Ганцавіч у адносінах да непрацуючага жыхара Раздзялавіч. Апошні таксама больш чым тры месяцы на працягу года не выплачваў аліменты на ўтрыманне сваіх дзяцей.

Браканьер у Малькавічах

7 жніўня па матэрыялах РАУС узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 14 КК РБ.

Неўстаноўленая асоба, знаходзячыся ў квартале № 80 Малькавіцкага лясніцтва, без адпаведнага дазволу незаконна здабыла адну асобіну казулі. Урон, нанесены навакольнаму асяроддзю, – 2940 рублёў.

Атручванне бытавой хіміяй

9 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне дзяжурнай медсястры прыёмнага пакоя Ганцавіцкай ЦРБ. Медработнік расказала, што ў бальніцу была дастаўлена непаўналетняя дзяўчынка 2008 года нараджэння.

Дзіця атруцілася хімічным рэчывам – сродкам для прамывання труб. Праверку праводзіць РАУС.

Незаконнае кіраванне аўтамабілем

10 жніўня па матэрыяле РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара Ганцавіч 1989 года нараджэння.

Мужчыне забаронена на працягу 5 гадоў кіраваць транспартнымі сродкамі. Але ад прыгавору суда ён ухіліўся: 27 мая правапарушальнік кіраваў аўтамабілем маркі «Форд» і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Мінскім раёне.

Няроўны бой

10 жніўня ў РАУС звярнуўся жыхар Хатыніч. Ён расказаў, што аднавясковец ударыў яго сына, якому 15 гадоў, каля кафэ «Хвілінка». Праверку праводзіць РАУС.

Каноплі ў Лактышах

1 жніўня паступіў рапарт оперупаўнаважанага Ганцавіцкага РАУС аб тым, што па вуліцы Зуйкевіча ў Лактышах былі знойдзены 32 кусты канопляў. Іх агульная вага – 2,65 кілаграма. Праверку праводзіць РАУС.

Аварыя са смяротным зыходам

На аўтадарозе Н-1 Раздзялавічы – Ясянёва ў накірунку ўрочышча Ясянёва адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхарка Раздзялавіч 1993 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем, не справілася з кіраваннем і дапусціла яго з’езд на абочыну. Потым аўтамабіль перакуліўся ў меліярацыйны канал. У выніку ДТЗ вадзіцель, а таксама пасажыр, жыхар Раздзялавіч 1994 года нараджэння, загінулі на месцы.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 24-гадовы жыхар Малькавіч Ж., які кіраваў аўтамабілем «Фольксваген- Джэта».

Зводкі чытала Вікторыя ПРЫКОТА.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←14 августа – День Олега Сенцова. В честь этого беларусы сняли ролик в рамках акции #SaveOlegSentsov

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика