Избавиться от отслужившей техники – удобно!

Источник материала:  
15.08.2018 — Разное

Старыя прыборы – новыя прапановы

Адслужыўшая свой век электратэхніка, напэўна, ёсць у кожным доме ці кватэры. Мы ўжо добра ведаем, якую шкоду навакольнаму асяроддзю яна прынясе, калі проста выкінуць яе на палігон: электроннае смецце не толькі бясконца доўга раскладаецца, а і ўтрымлівае таксічныя рэчывы – ртуць, кадмій, свінец, якія нясуць небяспеку для здароўя людзей.

Неаднойчы мы пісалі і пра тое, што старыя тэлевізары, халадзільнікі і іншыя прыборы можна здаць за плату на прыёмны пункт, што знаходзіцца на складах райспажыўтаварыства, а таксама нарыхтоўшчыкам з УП ЖКГ, якія прыедуць за ёй, калі патэлефанаваць на нумар дыспетчарскай.

З нядаўняга ж часу жыхары раёна могуць таксама звярнуцца ў службу “Таксі БелВТІ-рэгіён”, якое прыедзе на дом (дачу, гараж), забярэ тэхніку і выплаціць за яе грошы – 20 капеек за 1 кілаграм (трэба толькі, каб прыборы былі цэлымі). Заказаць гэтую паслугу можна, пазваніўшы бясплатна па адзіным нумары 7383 з усіх аператараў мабільнай сувязі. Работнікі арганізацыі самі вынесуць непатрэбную тэхніку з кватэры ці падвала. Спадарожна можна здаць таксама выкарыстаныя батарэйкі, люмінісцэнтныя і кампактныя энергазберагальныя лямпы. Калі ж вы самастойна даставіце названыя рэчы на прыёмны пункт у Полацк ці Віцебск, за іх заплацяць кампенсацыю па 25 капеек за кілаграм і па 15 – за лямпу. Здавалася б, расцэнкі не надта вялікія, але за здадзены 60-кілаграмовы халадзільнік, напрыклад, можна атрымаць 12 рублёў – а гэта, згадзіцеся, ужо неблагія грошы! Трэба дадаць, што прадпрыемства прымае самую розную тэхніку: ад старых савецкіх пральных машын да імпартных маразільных камер.

Апроч таго УП “БелВТІ-рэгіён” працягвае маштабную кампанію па зборы батарэек і ртуцьутрымліваючых лямп – для гэтых мэт у населеных пунктах вобласці ўстаноўлена 700 спецыялізаваных кантэйнераў. У нашым раёне скрыні для збору батарэек маюцца на 2-м паверсе ўнівермага, магазіне “Будматэрыялы” (тут таксама можна ўтылізаваць люмінісцэнтныя і энергазберагальныя лямпы), магазінах “Тэхнасвет” і “Дабраном”, кіёску на тэрыторыі аўтастанцыі і ў гандлёвай кропцы “АРВГРУПП”, што знаходзіцца па адрасе Ленінская, 8а. Кантэйнеры для збору батарэек устаноўлены і ва ўсіх школах раёна.

Утылізуйце небяспечнае смецце па правілах і вучыце гэтаму дзяцей!

←В Германии официально появится третий пол

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика