Солист легендарных «Песняроў» Валерий Скорожонок порадовал ушачан своим концертом

Источник материала:  
15.08.2018 — Разное

Утульны сквер ля Вялікадолецкага сельвыканкама ў суботу пераўтварыўся ў канцэртную пляцоўку, а будынак органа мясцовага самакіравання – у грымёрку Валерыя Скаражонка, які адгукнуўся на запрашэнне раённых улад выступіць на Ушаччыне. “Будзем сёння весяліцца і спяваць, землякі!” – вітаў артыст гледачоў, сярод якіх былі не толькі жыхары аграгарадка і навакольных вёсак. З раніцы да месца канцэрта цяклі людскія ручайкі, прыбывалі аўтамабілі, бо на сустрэчу з салістам легендарных “Песняроў” спяшаліся людзі з розных куткоў раёна.

Ён называе ўшачан землякамі не без падстаў. З Вялікадолецкага сельсавета родам бацькі артыста і ў гэтай лясіста-азёрнай старонцы, аб якой “пясняр” адгукаецца з выключнай цеплынёй творчага чалавека, ён зараз часты госць:Солист легендарных «Песняроў» Валерий Скорожонок порадовал ушачан своим концертом

– Адчуваю сябе не як на канцэрце, а нібы сярод сваякоў. Я ў многіх краях пабываў за сваю доўгую артыстычную кар’еру, але нідзе не хацелася затрымацца, бо прыгажэйшых мясцін, чым у нашай Беларусі, няма. А лепш за ўсё – у маім Замошшы: сваё возера, свой лес, свой курорт, свая маленькая Швейцарыя… Я нарадзіўся ў Вілейцы, ды цягне мяне сюды, на радзіму бацькі. Менавіта таму пабудаваў тут дом, каб дзеці, унукі і будучыя праўнукі ведалі – гэта радавое гняздо. Людзі плацяць шалёныя грошы за такую прыгажосць, а мы тут проста жывём. Дзякуй Богу за гэту зямлю!

Землякі, ад імя якіх словы прывітання і ўдзячнасці артысту выказала намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеў­на Пашковіч, сталі першымі слухачамі абсалютна новай песні артыста “Са мной Беларусь”, роднаму краю прысвечана таксама кампазіцыя “Бацькоўскі дом”. Прагучала ў выкананні артыста і класіка беларускай эстрады з рэпертуару “Песняроў” – “Залатая горка”, “Лявоніха”, “Каляда”, “Алеся”, “Белавежская пушча” і, канечне, “Волагда”. І можна было заўважыць, што не шкадавалі далоняў і падпявалі В.Скаражонку не толькі людзі старэйшага ўзросту, якія выраслі на гэтых песнях, а і зусім юныя гледачы, сярод якіх было шмат гараджан – таму і з’яўляецца творчасць “Песняроў” класікай, бо жыве ў пакаленнях.
Солист легендарных «Песняроў» Валерий Скорожонок порадовал ушачан своим концертом

Па закліку артыста гледачы спявалі і весяліліся. Садзейнічала гэтаму як выкананне “Малінаўкі” з прывітаннем ад Васіля Раінчыка і “Лягу-прылягу” з цёплымі словамі ад кіраўніка “Сяброў” Анатоля Ярмоленкі, так і жывыя зносіны В.Скаражонка з публікай у перапынках паміж вакальнымі нумарамі. “Люблю такія канцэрты – можна нацалавацца на вачах у жонкі і нічога табе за гэта не будзе!” – жартаваў артыст пад усмешкі сваёй палавінкі і па-сумяшчальніцтве арт-дырэктара Таццяны. Прысутнічалі на канцэрце і прадстаўнікі маладзейшых пакаленняў “радавога гнязда” Скаражонкаў – дачка Кацярына з унучкай Веранікай, якая да песень у выкананні дзеда мабыць прывыкла, таму асноўным аб’ектам яе ўвагі быў стол са смачнай выпечкай, падрыхтаваны ўдзельніцамі клуба “Прысмакі.

А Валерый Скаражонак выступіў і ў непрывычнай для многіх ролі сатырыка. Мала хто ведае, што артыст зараз не толькі выканаўца, а яшчэ і пісьменнік. Некалькі год таму ўбачыла свет кніга “Запіскі адэкватнага”, якая па сутнасці з’яўляецца зборнікам жыццёвага гумару, анекдотаў, афарызмаў, якія В.Скаражонак збіраў яшчэ са школьнай лаўкі. І іх накапілася столькі, што хутка рыхтуецца да выдання другая кніга.

Аўтар, як і казаў, шмат пабачыў на сваім веку – працаваў у Разанскай і Гродзенскай філармоніях, у 1988 годзе выступаў у Віцебску на Усесаюзным фестывалі польскай песні, дзе заняў другое месца. Там яго і запрыкмеціў старшыня журы Уладзімір Мулявін. Потым была работа ў Рыжскай філармоніі, салістам беларускага радыё, у калектыве Міхаіла Фінберга. Калі ў 1998 годзе набіраўся новы састаў “Песняроў”, В.Скаражонак паехаў на праслухоўванне. Доўга рыхтаваўся і хваляваўся, думаў, што будуць “ганяць” па ўсім рэпертуары, а У.Мулявін толькі спытаў: “Белавежскую пушчу” спяваеш?”. І В.Скаражонак выканаў толькі два куплеты, як яго спынілі: “Дастаткова – працуеш!”. Вось так пачалася яго пяцігадовая кар’ера ў “Песнярах”, падчас якой ён стаў сапраўдным тварам калектыву, потым – сольная, якая на радасць гледачам працягваецца і па сённяшні дзень.
Солист легендарных «Песняроў» Валерий Скорожонок порадовал ушачан своим концертом

Жыхар гарпасёлка Васіль Антонавіч Стрыжонак пад апладысменты гледачоў дзякаваў В.Скаражонку за яго не першы візіт на Ушаччыну: “У нас ёсць багата знакамітых пісьменнікаў і паэтаў, акцёраў і музыкантаў нават прэзідэнцкага аркестра, а вось спевакоў малавата. Таму з таго часу як у нашай мясцовай газеце апублікавалі аб’яву аб вашым канцэрце, у раёне назіраўся сапраўдны ажыятаж!”. Артыст з уласцівым яму гумарам абверг словы ветэрана аб малой колькасці артыстаў на Ушаччыне: “Ды вас трэба з сабой на гастролі вазіць!” – яшчэ больш падаграваў ён публіку, якая і так бадзёра падпявала.

Дзве гадзіны канцэрта ў такой атмасферы праляцелі хутка. Па яго заканчэнні старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка ўручыў В.Скаражонку ліст падзякі за шчырыя адносіны да жыхароў нашага рэгіёна. І сапраўды: калі б яшчэ сярэднестатыстычны жыхар Вялікіх Долец ці, напрыклад, Царкавішча, змог пабываць на канцэрце такога вядомага артыста, прычым бясплатна? У сваю чаргу саліст цёпла адазваўся аб гледачах, выказаў словы падзякі ўладам і раённай арганізацыі “Белая Русь” – кіраўнік дэпутацкай групы гэтага грамадскага аб’яднання ў раённым Савеце дэпутатаў Віктар Пятровіч Котаў уручыў артысту памятны падарунак.

Яшчэ каля гадзіны сквер не пусцеў – В.Скаражонак фатаграфаваўся з усімі жадаючымі, раздаваў аўтографы і падпісваў набытыя кнігі за яго аўтарствам. 50 экзэмпляраў усім, хто хацеў набыць “Запіскі адэкватнага”, не хапіла. Зрэшты, артыст паабяцаў, што такая магчымасць яшчэ будзе, бо ў “сваю Швейцарыю” ён наведваецца рэгулярна і абавязкова знойдзе “фортку” ў напружаным графіку, каб парадаваць любімымі і новымі песнямі жыхароў блізкіх сэрцу ўшацкіх мясцін.

Дзмітрый Раманоўскі.

←В Германии официально появится третий пол

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика