Відэафакт: Смерч на пляжы ў Гродне падняў лодку
14.08.2018 09:10
—
Разное
Кадр з відэа
На гродзенскім пляжы "Вусікі" 13 жніўня адпачывальнікі сталі сведкамі смерча, піша сайт hrodna.life.
Смерч, які прыйшоў з Нёмана на пляж, за некалькі секундаў падняў лодку і напалохаў людзей. Некалькі адпачывальнікаў паспелі зняць на відэа, як смерч прыйшоў з ракі, а потым сышоў у бок лесу.
Дарэчы, звесткі пра смерчы гэтым летам прыходзілі ужо з некалькіх рэгіёнаў Беларусі. Пра пацярпелых не паведамляецца.