Віляйчанін скраў бутэльку шампанскага і выпіў, пакуль яго даганялі прадаўцы
14.08.2018 10:52
—
Разное

Фота: pixabay.com
13 жніўня следчыя пачалі крымінальную справу на 32-гадовага жыхара Вілейкі, які адкрыта скраў у адной з крамаў горада бутэльку "Савецкага шампанскага". Кошт крадзенага склаў каля сямі рублёў, піша "Рэгіянальная газета".
Падрабязнасці здарэння распавёў намеснік начальніка Вілейскага РАСК Аляксандр Путырскі. Па яго словах, мужчына прыйшоў у краму, узяў бутэльку і пайшоў на выхад. Прадаўцы сказалі мужчыну заплаціць, але той адказаў, што яму "без розніцы", і пайшоў.
Прадаўцы пабеглі следам за віляйчанінам, але мужчына, пакуль яго дагналі, паспеў выпіць шампанскае.