З'явілася відэа, як амапаўцы ратавалі дзяўчыну, якая хацела скокнуць з даху

Источник материала:  
13.08.2018 21:30 — Разное
З'явілася відэа, як амапаўцы ратавалі дзяўчыну, якая хацела скокнуць з даху
Амапаўцы схапілі дзяўчыну на даху. Фота: скрыншот з відэа мінскай міліцыі.

З'явілася відэа, як амапаўцы ратавалі дзяўчыну, якая хацела скокнуць з даху будынка на Зыбіцкай у Мінску. Здарэнне адбылося раніцай 11 жніўня і пра яго Еўрарадыё паведамляла. На гарачую лінію міліцыі паступіла паведамленне пра патэнцыйную самагубцу, якая знаходзіцца на даху. Амапаўцы прыбылі на месца і адзін з іх пачаў размаўляць з дзяўчынай, даведаўся, што ў яе канфлікт у сям'і, з-за якога яна хоча звесці рахункі з жыццём. У гэты час два іншых байцы АМАПу незаўважна залезлі на дах і адцягнулі дзяўчыну ад парапета, спусцілі яе на зямлю і перадалі медыкам.

Праваахоўнікі адзначаюць, што мінакі спрабавалі справакаваць дзяўчыну на скачок з даху.

←В Бобруйске рыбак задел удочкой ЛЭП — в нескольких микрорайонах выключился свет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика