Мужчыну, які праваліўся ў балота ў мінскім парку, шукалі з дапамогай дрона
13.08.2018 12:55
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Мінску ў суботу, 11 жніўня, ратавальнікі шукалі мужчыну з дапамогай квадракоптара, паведамляе прэс-служба МНС.
У 15:43 мужчына затэлефанаваў на нумар "101" і паведаміў, што ён захрас у балоце ў Лошыцкім парку. Для пошуку мінчука ў парку ратавальнікі выкарысталі квадракоптар. Знайшлі яго ў 17.37 ў балоцістай мясцовасці каля Свіслачы за 70 метраў ад цвёрдага грунту.
30-гадовага мужчыну даставілі на цвёрды грунт.
Прычынай здарэння называецца асабістая неасцярожнасць.