14 жніўня ў Беларусі зноў прагназуюць спёку — да +32

Источник материала:  
13.08.2018 15:08 — Разное
14 жніўня ў Беларусі зноў прагназуюць спёку — да +32
Фота: БЕЛТА

14 жніўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень пераважна па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты, перадае Белгідрамет

Уначы і зранку тэмпература паветра будзе ад 11 да 18 градусаў цяпла. Удзень яна падымецца да 24-29 са знакам "плюс". Па поўдні Беларусі чакаецца да +30...+32 градусаў.

15 жніўня ў нашу краіну прыйдуць дажджы, але гарачыня яшчэ захаваецца. Паніжэнне тэмпературы сіноптыкі прагназуюць толькі з чацвярга. 

←"Славкалий" Михаила Гуцериева сообщает о завершении монтажа копра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика