На былым цагельным згарэў дах
13.08.2018
—
Разное
8 жніўня ў 1 гадзіну ночы ў РАНС паступіла паведамленне, што па вуліцы Камунальнай гарыць закінуты будынак. Выратавальнікі па прыбыцці ўстанавілі, што дах поўнасцю ахоплены агнём.
Цагляны будынак на тэрыторыі былога ААТ “Петрыкаўскі цагельны завод” не эксплуатуецца. У выніку пажара агнём знішчаны дах па ўсёй плошчы, закураны сцены на другім паверсе. Пацярпелых няма. Прычына пажара ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – падпал.
Валянціна ЯХНО.