На рынку ў цэнтры Светлагорска здарыўся пажар — моцны дым бачылі здалёк
12.08.2018 15:54
—
Разное

Фота: ТРК "Ранак"
На рынку Юбілейным у цэнтры Светлагорска сёння ўдзень здарыўся пажар, паведамляе ТРК “Ранак”. Узгаранне пачалося прыкладна ў 13.45 у пункце прыёму другаснай сыравіны.
Як вынікае з фота, дым быў моцны і яго бачылі здалёк. Можна меркаваць, што гарэлі запасы паперы і кардону. На месца выехалі пажарныя і патушылі ўзгаранне прыкладна за 15 хвілінаў.
Прычына пажару высвятляецца.