Ці ж хто хоча быць апошнім
Футбалісты каманды «Нёман-Агра» не надта радуюць сваіх прыхільнікаў, але апошнім часам, здавалася, справы наладзіліся. І нечаканым стаў вынік матча ў Маладзечне. Мясцовая каманда, якая адставала дагэтуль ад нашых на пяць ачкоў, выйграла ў стаўбчан і наблізілася, можна сказаць, на адлегласць выцягнутай рукі. Дыстанцыя – у два ачкі: 16 ачкоў засталося ў нёманцаў і 14 – у каманды «Маладзечна-ДЮСШ-4″, адпаведна дзясятае і адзінаццатае месцы. Трывожыць не толькі сам факт паражэння, але больш тое, што ўступілі нашым сапернікам з буйным лікам 0:4.
Стараліся госці, але галы ў вароты забівалі гаспадары. Зноў не шанцуе? Можа і так, ды звернем увагу на наступны факт. Каманду з Маладзечна ўзначаліў новы трэнер. Ім стаў вядомы ў былым варатар мінскага «Дынама» Міхаіл Вяргеенка. Няхай гэта ўсплеск эмоцый у ігракоў, але факт зразумелы – ад рулявога ў любой сферы дзейнасці шмат што залежыць. У тым ліку і ў футболе.
Сёння каманда «Нёман-Агра» прымае на стадыёне «Юнацтва» гомельскі «Бумпрам». Гамяльчан нашы ў першым крузе адолелі з лікам 3:1. І далей ў «Бумпрама» справы ішлі не лепшым чынам. Сёння ў гэтага клуба толькі пяць ачкоў і апошняе месца ў турнірнай табліцы. Аднак жа трэба пастарацца, каб не выйшаў чарговы канфуз – быццам бы слабейшыя адольвалі мацнейшых.
Наперадзе ў турнірнай табліцы каманды «Рух» (Брэст) і «Крумкачы» (Мінск). Зразумела, яны прэтэндуюць на выхад у першую лігу. У іншых – свае задачы.
Пр