У цэнтры Гродна інспектар ДАІ бегаў за п’яным падлеткам
Скрыншот з відэа
У цэнтры Гродна даішнік бегаў за п’яным падлеткам. Сведкамі гэтай аперацыі сталі чытачы Блога Гродна — адзін з іх выпадкова зняў пагоню на відэарэгістратар, праязджаючы міма.
Як высветлілася, здарылася гэта ўвечары 5 жніўня. Па вуліцы Парыжскай Камуны праехаў аўтамабіль “Вольва” і не спыніўся на знак інспектараў ДАІ. Праваахоўнікі распачалі пераследю. Тады кіроўца кінуў машыну на паркоўцы ля гатэлю на вуліцы Стэфана Баторыя і вырашыў уцякаць бегам.
Адзін з даішнікаў таксама пабег за ім, а другі паехаў на машыне следам, падсведчаючы шлях. Парушальніка злавілі на Савецкай плошчы.
Як высветлілася, хлопцу 17 гадоў, правы ён яшчэ не атрымліваў, а машыну ўзяў у бацькі. Перад тым як сесці за руль, падлетак выпіў паўтара літра піва, таму ў яго крыві выявілі 0,8 праміле алкаголю. Дарэчы, яго бацьку пазбавілі правоў за п’яную язду.