«Вяртанне да родных бяроз». Пад такой назвай ураджэнец в. Пешкі Бярозаўскага раёна, беларускі журналіст і пісьменнік Міхаіл Шыманскі выдаў новую кнігу пра Бярозаўшчыну

Источник материала:  
10.08.2018 17:24 — Разное

Стаяць сонечныя жнівеньскія дні, і гэты месяц надзвычай шчодры на дары палёў, садоў і агародаў. Таму не прыходзіц-ца здзіўляцца, што менавіта ў гэтую плённую пару на бярозаўскай зямлі, у вёсцы Пешкі нарадзіўся Міхаіл Шыманскі – вядомы беларускі журналіст і пісьменнік, які рупліва працуе на літаратурнай ніве і з’яўляецца аўтарам амаль трыццаці кніг.

Сёмага жніўня, Міхаіл Мікалаевіч адзначыў свой чарговы дзень нараджэння, і мы жадаем яму здароўя на доўгія гады і гонару за тую справу, якой ён служыць шэсцьдзясят гадоў. Дзе б ні быў падчас сваіх творчых вандровак, ён заўсёды заставаўся ўдзячным той зямлі, якая яго ўзгадавала і благаславіла на добры шлях. Таму і чарговая кніга пісьменніка “Вяртанне да родных бяроз”, якая толькі што выйшла ў Мінску ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, прысвечана бярозаўскай зямлі. Асаблі-ва прыемна, што гэта першае грунтоўнае выданне ў Беларусі ў Год малой радзімы.

Адкрывае кнігу змястоўнае інтэрв’ю са старшынёй Бярозаўскага райвыканкама Леанідам Аляксеевічам Мартынюком, дзе размова ідзе аб дасягненнях раёна і вечных каштоўнасцях, аб тым, якую важную і адказ ную місію выконвае культура ў сацыяльным развіцці рэгіёна і якія ўмовы створаны на Бярозаўшчыне для развіцця творчых талентаў і захавання народных традыцый. Значная частка выдання прысвечана гісторыі, дасягненням і шчырым працаўнікам ААТ “Вінец”, якім больш за трыццаць гадоў кіруе Яўген Пятровіч Шымчук. Адлік свайго існавання гаспадарка вядзе з 17 красавіка 1941 года, і шукаць яе гісторыю не трэба, бо яна занатавана ў залах музея, што створаны ў адміністратыўным будынку ў аг. Равяцічы. Са сцен на сённяшняе пакаленне глядзяць першыя старшыні калгаса і героі працоўных будняў – ардэнаносцы і шчырыя працаўнікі. Іх пачэсную справу дастойна працягваюць прадстаўнікі новых пака ленняў, сярод якіх шмат працоўных сямейных дынастый і пераможцаў рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў. Шчодра аздоблена кніга і партрэтамі людзей, сапраўдных патрыётаў сваёй радзімы, якія працуюць на палях і фермах, на жывёлагадоўчым комплексе, захоўваюць традыцыі роднага краю. Гэтую галерэю з сямідзесяці фота-здымкаў стварыў ветэран журналістыкі Іван Аскірка.

Дырэктар “Вінца” адно-сіцца да ліку тых празорлівых кіраўнікоў, якія за безліччу гаспадарчых спраў уважліва ставяцца да кожнага, хто стараецца зрабіць штосьці добрае для сваёй зямлі. Менавіта Равяцічы можна назваць краем мастакоў, бо адсюль выйшлі тры яркія таленты – Сяргей Казак, Анатоль Жалудка і Васіль Мастыка. Дарэчы, Яўген Пятровіч ухваліў і падтрымаў іх многія задумкі. А Анатоль Жалудка нястомна даследуе загадкі гісторыі роднага краю. Ён сабраў тысячы экспанатаў і арганізаваў музей у роднай вёсцы Сабалі. Пашанцавала і вёсцы Чарнякава – малой радзіме прафесара і дбайнага даследчыка Анатоля Антонавіча Гладышчука. У гутарках з гэтымі цікавымі людзьмі Міхаіл Шыманскі пастараўся паказаць, з чаго пачынаецца сапраўдная любоў да Радзімы і спраў нашых продкаў. Вельмі паважаюць людзі дырэктара ААТ “Боркаўскае” Мікалая Іосіфавіча Дземідовіча, які таксама больш за трыццаць гадоў аддае свае сілы сельскагаспадарчай вытворчасці і безупынна клапоціцца пра дабрабыт сельскіх жыхароў.

Знайшлося месца ў кнізе гісторыі старажытных храмаў, бо вера была тым галоўным, што дазваляла людзям жыць у згодзе, дапамагаючы адзін аднаму. Аповед пра жыццё сялян не абышоўся і без успамінаў пра Вялікую Айчынную вайну, бо застаюцца незагойнымі раны ад таго, як фашысты спалілі Пешкі, як варожыя кулі абарвалі жыцці многіх землякоў і колькі маладых салдат з вёсак Шлях-Пушча, Боркі, Пешкі, Міхалкі і іншых загінулі ў жорсткіх баях на Вісле і пры штурме Берліна. 

Нельга не адзначыць і тое, што “Вяртанне да родных бяроз” – гэта не проста асобнае выданне, а чарговая частка трылогіі, якой папярэднічалі кнігі “Вечны паклон” і “На добрай зямлі”, выдадзеныя ў 2016 і 2017 гадах і прысвечаныя краявідам і людзям Бярозаўшчыны. Міхаіл Шыманскі даказвае, што нашай роднай зямлі необходны наш клопат і наша любоў, а прыгожыя словы трэба падмацоўваць канкрэтнымі справамі. 

Вялікі дзякуй яму за гэтую навуку.

←Отмечены первые победители соревнований среди экипажей комбайнеров в Докшицком районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика